24 лютага ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці прайшоў абласны семінар-практыкум па мастацкай апрацоўцы скуры і роспісу вялікодных яек.

Удзельнікі семінара не толькі даведаліся аб гісторыі развіцця ”пісанкі‟, тэхналогіі і арнаментыкі роспісу, але і распісалі вялікодныя яйкі. Майстар-клас у традыцыйнай тэхніцы правяла вядучы метадыст АМЦНТ Алена Бібік, у аўтарскай – Ірына Чорная, член Саюза майстроў Беларусі, г.Віцебск.

З дапамогай кіраўніка народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі ”Варгенторн‟ Цэнтра культуры ”Віцебск‟ Сяргея Бабенка ўдзельнікі атрымалі веды па гісторыі, тэхналогіі гістарычнай рэканструкцыі і практычныя навыкі ў вырабе скуранога абутку ”пасталы‟, пашылі ”машну‟ (торбачку) для грошай.

БОЛЬШ ФОТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *