г.Гарадок, 16 лютага 2021 года

Сёння ў Гарадку праходзіць Рэспубліканскі семінар-стажыроўка ”Работа ўстаноў культуры клубнага тыпу па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны“.

У семінары прымаюць удзел спецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльна-культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Віцебскай, Магілёўскай абласцей і г.Мінска.

Удзельнікі прагледзелі выставу традыцыйных рамёстваў Гарадоччыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь ”З жывой крыніцы спадчыны народнай“, прынялі ўдзел у майстар-класах: па ажурнаму ткацтву, спіральнаму пляценню, саломапляценню, інсітнаму мастацтву, якія правялі майстры Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.

Спецыялісты ўстаноў культуры клубнага тыпу г.Гарадка падзяліліся сваім вопытам работы па зберажэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны, развіцці фальклорных традыцый рэгіёна, расказалі і паказалі традыцыйныя рамёствы Гарадоччыны – элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны“. Выступілі на семінары і спецыялісты па фальклору з іншых раёнаў вобласці.

Удзельнікі змаглі прайсціся па творчым майстэрням Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, азнаёміцца з іх працай, паглядзець міні-выставу ”Гарадоцкае вяселле‟, наведаць экспазіцыю раённага краязнаўчага музея, пабываць у рэзідэнцыі Снягуркі ва ўрочышчы ”Вараб’ёвы горы‟.

Дзень для семінарыстаў выдаўся цікавы і насычаны. Кожны ўдзельнік атрымаў пэўныя веды і вопыт работы ў дадзеным напрамку, і, магчыма, у свой рэгіён едзе з пэўнымі думкамі для рэалізацыі новых ідэй.

БОЛЬШ ФОТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *