Падзякі ад Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

Аўтар admin
0

4 снежня ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці прайшло ўрачыстае ўручэнне Падзяк ад Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, якія ўручыў намеснік старшыні абласнога Савета ветэранаў Ляшчынскі Міхаіл Аляксандравіч. За высокія творчыя дасягненні ў абласным аглядзе-конкурсе ”Не старэюць душой ветэраны“, прысвечаным 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне, былі ўзнагароджаны: Голубеў Уладзімір Аляксандравіч – саліст народнага клуба ”Ветэран“ ДУ ”Культурна-дзелавы цэнтр цэнтр ”Першамайскі“ г.Віцебска, 1940 г.н.; Матвееў Уладзімір Іванавіч, саліст ансамбля ”Ліра“ ветэранаў педагагічнай працы ВДУ імя П.М.Машэрава, 1934 г.н., Шафранскі Уладзімір Пятровіч – саліст народнага клуба ветэранаў ”Ещё не вечер” ДУК ”Гарадскі Палац культуры ”Орша“, 1932 г.н.

Таксама адзначаны падзякамі аўтаклубы вобласці за ўдзел у абласной патрыятычнай акцыі ”Дарогамі памяці“: аўтаклуб і творчы калектыў ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр культуры“, аўтаклуб ДУК ”Шумілінскі раённы Цэнтр культуры“, аўтаклуб ДУК ”Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна“. Атрымалі падзякі майстры народных мастацкіх рамёстваў: Худзякова Тэрэса Альфонсаўна – народны майстар Рэспублікі Беларусь, кіраўнік гуртка саломапляцення Чашніцкага Дома рамёстваў; Маісеева Антаніна Максімаўна – член клуба самадзейных мастакоў ”Контур“ ДУ “Культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кола г. Віцебска ”Дзвіна“, Баршчоў Мікалай Мікалаевіч – народны майстар Рэспублікі Беларусь, член клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў і самадзейных мастакоў Верхнядзвінскага раённага Дома рамёстваў.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА