Пад такой назвай з 9 па 21 снежня бягучага года ў выставачнай зале Віцебскага АМЦНТ пройдзе выстава выкладчыкаў і навучэнцаў аддзялення ”Мастацтва і дызайн“ Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. У назве не выпадкова ўзгадваюцца святы беларускага народнага календара, бо напярэдадні Каляд і Новага года прадстаўлена творчая справаздача мастацкіх майстэрняў каледжа за 2020 год. На выставе будуць прадстаўлены вырабы ў тэхніках лозапляцення, ткацтва, керамікі, разьбы і роспісу па дрэве, якія цесна пераплятаюцца паміж сабой і набываюць новае сучаснае гучанне. Жывапісныя акварэльныя работы, выкананыя выкладчыкамі аддзялення, заклікаюць не забываць аб творчасці і пастаянна ўдасканальваць сваё майстэрства.

Адкрыццё выставы адбудзецца 10 снежня ў выставачнай зале ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ у 15.00 гадзін.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА