Да заканчэння абласнога конкурса на лепшую публікацыю пра работніка культуры ў СМІ “Служу культуры”засталося мала часу. Спяшайцеся прыняць удзел!

У абласным конкурсе на лепшую публікацыю пра работніка культуры ў СМІ “Служу культуры” прымаюць удзел работнікі ўстаноў культуры клубнага тыпу ва ўзросце ад 18 гадоў незалежна ад займаемай пасады, якія павінны падрыхтаваць матэрыял (эсэ, аповяд, нарыс і г.д.) для публікацыі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі (раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах) пра творчага работніка (работнікаў) клубных устаноў (матэрыял можа змяшчаць інфармацыю як пра сучаснага работніка, так і пра ветэранаў працы, сямейныя дынастыі і г.д.).

Матэрыялы павінны быць апублікаваны ў друкаваных сродках масавай інфармацыі да 15 снежня і ў тэрмін да 18 снежня 2020 года адпраўлены ў Віцебскі АМЦНТ разам з заяўкай удзельніка згодна Палажэння аб удзеле ў конкурсе.

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння прэстыжу і сацыяльнай значнасці прафесіі работніка культуры; выяўлення і падтрымкі работнікаў, якія ўнеслі важкі ўклад у захаванне і развіццё культуры Віцебшчыны; садзейнічання прафесійнаму росту спецыялістаў, рэалізацыі іх творчых здольнасцяў; узаемадзеяння і супрацоўніцтва работнікаў устаноў культуры клубнага тыпу са сродкамі масавай інфармацыі.

Тэлефон для даведак: 8 (0212) 26-29-17 – Лялькіна Ала Міхайлаўна, загадчык аддзелам Віцебскага АМЦНТ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *