“Фарбы нябёсаў”

Аўтар admin
0

У межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” на працягу двух дзён 18-19 ліпеня адбыўся Міжнародны конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу “Фарбы нябёсаў”.
Падзівіцца творамі майстроў (хатнімі калекцыямі і конкурснымі работамі) можна было на вуліцы Пушкіна, дзе разгарнуўся “Горад майстроў”.
У конкурсе прынялі ўдзел 25 майстроў народных мастацкіх рамёстваў з гарадоў і раёнаў Віцебшчыны, Слоніма (Гродзенская вобласць)і Магілёўшчыны.
Па выніках конкурсу Гран-пры атрымала Вольга Гукава з Пастаў. Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджана Людміла Кавальчук (Віцебск). Другога месца ўдастоены майстар з Сянно Уладзімір Квашко. На трэццім месцы аказалася Алена Батарчук з Міёр. Спецыяльнымі прызамі адзначаны Алеся Аўчыннікава (Бешанковічы), Вольга Ганчар (Лепель), Таццяна Даўлетшына (Віцебскі раён), Анастасія Буслова (Магілёўская вобласць), Ларыса Альховік (Слонім, Гродзенская вобласць).
Журы міжнароднага конкурсу ўзначаліла кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт культаралогіі кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Людміла Вакар.
Конкурс “Фарбы нябёсаў” адбыўся ў трэці раз з мэтай зберажэння і развіцця традыцый дэкаратыўнага роспісу, папулярызацыі творчасці вядучых майстроў народнага дэкаратыўнага жывапісу.

Больш фота

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА