ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ інфармуе, што ў межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ адбудзецца:

  • пленэр майстроў народных мастацкіх рамёстваў па дэкаратыўнаму жывапісу ”Райскі сад – 2020“, прысвечаны 100-годдзю віцебскай мастачкі Марыі Ларынай (16 – 19 ліпеня 2020 года);
  • адкрытае свята-конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу ”Фарбы нябёсаў“ (18 – 19 ліпеня 2020 года);
  • кірмаш рамёстваў ”Горад майстроў“ (16 – 19 ліпеня 2020 года).

Удзельнікам свята-конкурсу майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу неабходна мець пры сабе калекцыю дамашніх работ, матэрыялы для вырабу конкурснай работы. Майстры павінны быць у беларускіх нацыянальных касцюмах, уключаючы галаўны ўбор.
Пражыванне і харчаванне удзельнікаў пленэра і конкурса забяспечвае аргкамітэт. Транспартныя выдаткі – за сродкі накіроўваючай установы.
Для ўдзелу ў кірмашы рамёстваў ”Горад майстроў“ на ўвесь перыяд правядзення кірмаша рамёстваў майстры павінны быць у беларускіх нацыянальных касцюмах, уключаючы галаўны ўбор, а таксама мець спецыяльнае абсталяванне для выставы-продажу.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі удзельнікаў кірмашу рамёстваў – за сродкі накіроўваючай установы.

Заяўкі і спіс удзельнікаў вышэйпералічаных мерапрыемстваў прымаюцца да 16 ліпеня 2020 года па адрасу: 210026, г. Віцебск, вул. Леніна, д.35А,

e-mail:amcnt@yandex.by, тэл/факс: 8(2012) 26 29 27.


Заезд удзельнікаў кірмаша рамёстваў ”Горад майстроў“ 16 ліпеня 2020 года да 7:00 па адрасу: 210026, г. Віцебск, вул. Леніна, д.35А, (ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“); ад’езд – 19 ліпеня 2020 года пасля 20.00. Кірмаш майстроў працуе з 10:00 да 20:00 (штодзённа).


Даведкі па тэлефонах: 8 (0212) 26-29-58, (0212) 26-26-40.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *