Зберагчы памяць аб подзвігу народа, героях-земляках у гады Вялікай Айчыннай вайны – гэта святы абавязак кожнага сумленнага чалавека. Талачынскі край разам з усёй краінай выпрабаваў цяжкі час ваеннага ліхалецця, зведаў нямала трагічных падзей.

Аўтаклуб ДУК ”Талачынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“ прыняў эстафету абласной патрыятычнай акцыі ”Дарогамі памяці“ ад Аршанскага раёна. Затым перадалі эстафету Чашніцкаму раёну: агонь Памяці, кнігу ”Памяць“ і карту з указаннем помнікаў загінаўшых абаронцаў. У межах акцыі былі добраўпарадкаваны помнікі і месцы воінскіх пахаванняў.

Падчас правядзення акцыі, з мэтай зберажэння памяці пра гераічныя подзвігі нашага народа і Перамозе ў Вялікай Айчынай вайне праведзена шэраг мерапрыемстваў з удзелам устаноў культуры, адукацыі, мясцовых органаў улады і БРСМ – кіналекцыя пра гісторыю помніка тром невядомым танкістам у в.Райцы, онлайн-экскурсіі па воінскіх пахаваннях, мітынгі ў вёсках Рыдамля, Варанцэвічы, Маціёва, Валосава, Заднева, Жураўлі, Рыжыцы і іншых, канцэрт-онлайн ”Песні вялікай Перамогі“.

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аўтаклуб сумесна з УА ”Талачынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ распрацавалі праект ”Нам жыць і помніць“. У межах праекту каля вёскі Узноснае Серкавіцкага сельскага савета адноўлены партызанскі лагер, рэканструявана месца базавання падпольных партызанскіх брыгад ”Гудкова“ і ”Гроза“, падрыхтавана тэатралізаванае прадстаўленне ”Партызанскі прытулак“.

Навучэнцы ДУА ”Забалоцкая сярэдняя школа Талачынскага раёна“ сумесна з удзельнікамі клуба ”Вытокі“ аўтаклуба зрабілі вянкі, якія былі ва ўрачыстай абстаноўцы ўскладзены да месцаў пахавання воінаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Загадчык аўтаклуба Л.В.Ждановіч сумесна са старэйшынамі вёсак аднавілі спісы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу. Вучні наведалі і павіншавалі іх са святам.

БОЛЬШ ФОТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *