Падведзены вынікі абласнога дыстанцыйнага конкурсу чытальнікаў і на лепшую літаратурна-музычную кампазіцыю “Мы памятаем!”, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Конкурс адбыўся з мэтай патрыятычнага выхавання насельніцтва; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў; пошуку і падтрымкі талентаў, развіцця іх творчых здольнасцяў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел як індывідуальныя выканаўцы, так і калектывы мастацкай творчасці з розных рэгіёнаў Віцебшчыны.
Па выніках абласнога конкурсу па рашэнні журы лепшымі чытальнікамі – лаўрэатамі І ступені прызнаны артысты з Докшыц – Ксенія Ілюшына (ва ўзросце да 18 гадоў) і Валерый Шышла (ва ўзросце ад 18 гадоў), а лепшай літаратурна-музычнай кампазіцыяй – выступленне ў выкананні народнай літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Андрэй Струнчанка,
намеснік дырэктара
Віцебскага АМЦНТ