Абласная патрыятычная акцыя сярод аўтаклубаў ”Дарогамі памяці“

Аўтар admin
0

Абласная патрыятычная акцыя сярод аўтаклубаў ”Дарогамі памяці“, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі, завяршыла сваё ганаровае шэсце па Полацкім раёне і цяпер трымае курс на Ушаччыну.

На Вароніцкай зямлі – мяжы двух раёнаў, ля падножжа брацкай магілы загінуўшым воінам сіламі аўтаклуба Полацкага раённага Цэнтра культуры быў арганізаваны мітынг ”Памяць пра мінулае“.

Прадстаўнікі двух раёнаў, сярод якіх старшыня Вароніцкага сельскага выканаўчага камітэта Высоцкі Уладзіслаў Яўгенавіч, дырэктар Ушацкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Літвін Валянціна Уладзіміраўна, загадчык аўтаклубам ДУК ”Ушацкі РЦКіНТ“ Муша Святлана Іванаўна, дырэктар Полацкага РЦК Дзёміна Наталля Іванаўна, загадчык аўтаклубам Полацкага РЦК Мялешка Галіна Дзмітрыеўна і інш., ушанавалі памяць загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай вайны і аддалі даніну павагі воінам-вызваліцелям.

На мітынгу па існуючай традыцыі адбылася ўрачыстая цырымонія запальвання агню Памяці, сімвалізуючага мужнасць і стойкасць нашага народа ў гады страшнага ліхалецця, а таксама перадача кнігі ”Памяць“ і карты воінскіх пахаванняў Полацкага раёна.

У ходзе акцыі аўтаклубам на чале з Галінай Мялешка былі праведзены мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці, мітынгі, гадзіны мужнасці, тэматычныя сустрэчы, добраўпарадкаваны воінскія пахаванні і брацкія магілы ў в. Экімань, Ропна, Бабынічы і інш. Юбілейны маршрут дадзеных мерапрыемстваў, падрабязна паказаных на карце, пацвярджае фотаархіў.

На мітынгу ў выкананні полацкіх і ўшацкага салістаў прагучалі пранікнёныя песні з пажаданнямі мірнага неба, спакою і дабрабыту роднай Віцебшчыне і ўсёй Беларусі.

Абласная акцыя пачалася 8 красавіка ў Дубровенскім раёне. Сыдуцца ж ”Дарогі памяці“ 5 ліпеня на кургане Дружбы. Кнігі ”Памяць“ і карты воінскіх пахаванняў усіх раёнаў стануць экспанатамі Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова.

Рэдактар ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр культуры“ А.Паўловіч

БОЛЬШ ФОТА

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА