Прощание с Антониной Павловной Слиньковой состоится 8 мая с 9.00 до 10.00 в ритуальном зале «Тихая обитель» по адресу: ул. Петруся Бровки, 50, корп. 3, г. Витебск.

6 мая 2020 года перастала біцца сэрца Антаніны Паўлаўны Сліньковай – галоўнага дырыжора Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, акампаніятара Дома культуры аграгарадка Зубкі Лёзненскага раёна. Больш за 25 год жыццё Антаніны Паўлаўны было звязана з культурай Віцебскай вобласці. Працавала ў Гарадоцкім і Лёзненскім раёнах, а з 2011 года — у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. За час працы ў Віцебскім АМЦНТ Антанінай Паўлаўнай ажыццяўлены 9 творчых праектаў, гэта: абласное свята песні і музыкі ”А музыкі граюць, граюць… “, абласное свята духавой музыкі ”Віват, аркестр!“, абласное свята-конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў ”Песні сунічных бароў“, абласны агляд-конкурс вакальна-інструментальных ансамбляў ”ВІАton“ і інш. У 2013 годзе па ініцыятыве Антаніны Паўлаўны ўпершыню ў межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“ адбылося абласное свята-конкурс харавых калектываў ”Браслаўская харавая асамблея“. З 2017 года праводзіцца конкурс для аркестраў народных інструментаў ”Спяваем з аркестрам“, які спрыяе развіццю інструментальнага жанра. Таксама Антаніна Паўлаўна стала ініцыятарам правядзення конкурсу метадычных выданняў ”Музыка і музыкі Віцебскай вобласці“, які прайшоў з мэтай вывучэння, захавання і папулярызацыі інструментальнага фальклору Віцебшчыны.

За час працы ў цэнтры Слінькова А.П. падрыхтавала 16 метадычных і нотных выданняў у дапамогу работнікам культуры вобласці. Штогод для кіраўнікоў вакальна-інструментальных калектываў яна арганізоўвала абласныя семінары, майстар-класы, стажыроўкі і трэнінгі, якіх з 2011 года адбылося больш за 20.

Сыход з жыцця Антаніны Паўлаўны – таленавітага, творчага чалавека – цяжкая, незаменная страта для ўсіх. Памяць пра Антаніну Паўлаўну, пакінуты ёй след у развіцці вакальна-харавога і інструментальнага мастацтва назаўжды застануцца ў сэрцах яе блізкіх, сяброў, калег.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА