Аўтаклуб і творчыя работнікі ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр культуры“ прымаюць актыўны ўдзел у абласной патрыятычнай акцыі ”Дарогамі памяці“, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі.
У рамках акцыі культработнікі на чале з загадчыцай аўтаклубам Галінай Дзмітрыеўнай Мялешка сумесна са старшынёй Экіманьскага сельвыканкама Таццянай Мікалаеўнай Скрыган, кіраўніком справамі Экіманьскага сельвыканкама Таццянай Іванаўнай Краміч, старшынёй Баравухскага сельвыканкама Святланай Іосіфаўнай Ананчанка праехалі патрыятычным маршрутам па вёсках Экімань – Чарнешчына – Ропна –Гваздова.
У вёсцы Экімань ўдзельнікі акцыі правялі міні-мітынг ”Дань памяти“ на брацкіх магілах савецкім воінам і партызанам, у якіх пахавана 176 чалавек, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Наступным пунктам стала вёска Чарнешчына, дзе знаходзіцца мемарыяльны знак, усталяваны на месцы расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля 2 тысяч мірных жыхароў у 1942 – 1943 гадах. Словы, выбітыя на ім, рэхам адгукаюцца ў сэрцах сучаснікаў: ”Мы хацелі жыць, гадаваць дзяцей, бачыць неба мірным, але нас пазбавілі гэтага … Беражыце свет! Зрабіце тое, чаго не паспелі мы … “
”Дарогі памяці“ прывялі ўдзельнікаў акцыі ў вёскі Ропна і Гваздова, дзе знаходзяцца імянныя магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас акцыі былі добраўпарадкаваныя брацкія магілы воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў час вайны, прайшлі сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, урокі мужнасці ”Шануем славу дзён мінулых“.
Фіналам акцыі для палачан у канцы мая стане цырымонія перадачы эстафеты памяці. Агонь Памяці, кніга ”Памяць. Полацкі раён“ і карта воінскіх пахаванняў Полаччыны будуць урачыста ўручаны калегам з Ушацкага раёна.

Інфармацыя прадстаўлена Полацкім РЦК

Больш фота ў нашай групе Вконтакте

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *