Паважаныя калегі!

У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, абласное свята ”Тэатральная вясна – 2020“ вырашана правесці дыстанцыйна. У свяце абавязкова прымаюць удзел аматарскія тэатральныя калектывы раённых, гарадскіх і сельскіх устаноў культуры вобласці, якія маюць найменне ”народны“, альбо калектывы, якія прэтэндуюць на прысваенне наймення.

На працягу красавіка-мая мы будзем публікаваць спасылкі на відэа конкурсных спектакляў калектываў-удзельнікаў свята. Просім вас пакідаць свае каментарыі да конкурсных работ ў групе для вылучэння калектыву ў намінацыі ”прыз глядацкіх сімпатый“. Самаму актыўнаму ўдзельніку групы ГУ ”Витебский ОМЦНТ“ – падарунак ад арганізатараў.

Пры вызначэнні пераможцаў конкурсу асноўнымі крытэрыямі з’яўляюцца высокі мастацкі ўзровень работ, наяўнасць арыгінальных творчых ідэй і здабыткаў, якія садзейнічаюць развіццю тэатральнага мастацтва.

Просім Вас – далучыцца да нас

https://vk.com/omcnt

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *