13, 14, 16 сакавіка ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народной творчасці» (вул. Леніна, 35А) запрашае на ўрокі традыцыйнай культуры «Традыцыйны касцюм — гонар нацыі», «Повязь часоў — беларускі ручнік», прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Спецыялісты пазнаёмяць вас з традыцыйным касцюмам Віцебшчыны, асаблівасцямі беларускага арнаменту, правядуць экскурсію па выставе народнай творчасці.
У нашым салоне-магазіне вы зможаце набыць нацыянальныя сувенірныя вырабы.

Тэлефон для даведак: 26-29-40, 26-29-58, 26-29-17.

Кошт: 1,20 руб.
Узрост: 6+
Час працы: 09:00-18:00.
Адрас: вул. Леніна, 35А

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *