
Пад такой назвай у снежні бягучага года выйшла ў свет навукова-папулярнае выданне, прысвечанае 80-годдзю абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці нашай краіны.
У дадзеным выданні, што будзе прэзентавана для культработнікаў Віцебшчыны ў студзені 2020 года, змешчаны багаты матэрыял пра дзейнасць Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці – гісторыю, ветэранаў працы, сённяшніх кіраўнікоў і спецыялістаў, мерапрыемствы, творчыя калектывы.
Запрашаем бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй развіцця народнай творчасці!