“Зноў “Арэна” сабрала сяброў”

Аўтар admin
0

З мэтай падтрымкі самадзейных цыркавых калектываў, захавання, развіцця і папулярызацыі лепшых дасягненняў цыркавога мастацтва 13-14 снежня бягучага года ў горадзе Орша адбылося Рэспубліканскае свята-конкурс цыркавога мастацтва “Арэна-2019”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 23 цыркавых калектыва з усіх абласцей і горада Мінска, а таксама з Смаленскай вобласці (Расія), якія спаборнічалі ў дзвюх узроставых групах у пяці намінацыях па розных жанрах цыркавога мастацтва. Так, журы ў складзе артыстаў і дзеячаў цыркавога мастацтва пад старшынствам генеральнага дырэктара, мастацкага кіраўніка Гомельскага дзяржаўнага цырка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Якава Міхайлавіча Лабовіча ацэньвала выступленні акрабатаў, жанглёраў, гімнастаў, прадстаўнікоў арыгінальнага жанру.

Па выніках свята-конкурсу лепшымі (уладальнікамі дыпломаў за першае месца) сталі: узорная цыркавая студыя “Сонейка” Кобрынскага Палаца культуры Брэсцкай вобласці (намінацыя “Акрабатыка”), узорны самадзейны цыркавы калектыў “Калейдаскоп” з горада Дарагабуж Смаленскай вобласці і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная цыркавая студыя “Арэна” Гарадскога Палаца культуры “Орша” (намінацыя “Эквілібрыстыка”), народны эстрадна-цыркавы ансамбль “Рамантыкі” Палаца культуры Мінскага аўтазавода (намінацыя “Паветраная гімнастыка”). Таксама цыркавая студыя “Фантазёры” і ўзорны самадзейны цыркавы калектыў “Калейдаскоп” адзначаны дыпломамі за першае месца ў намінацыі “Арыгінальны жанр”. Спецыяльным прызам ад старшыні журы адзначана ўдзельніца цыркавой студыі “Фантазёры” Паліна Балашэнка (кіраўнік калектыву – Святлана Раўкоўская).

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт.

Андрэй Струнчанка

[envira-gallery id=»2151″]

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА