Сёння ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна праходзіць V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прысвечаная Году малой радзімы.

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства высупаюць абласная бібліятэка і кафедра гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

У краязнаўчым форуме прымаюць удзел і супрацоўнікі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці – вядучы метадыст, кандыдат мастацтвазнаўства Людміла Уладзіміраўна Вакар, намеснік дырэктара Андрэй Андрэевіч Струнчанка і вядучы метадыст Ала Міхайлаўна Лялькіна.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА