“Ад 5 да 55+”

Аўтар admin
0

Пад такой назвай 23 лістапада бягучага года ў Глыбокім адбудзецца занальны тур абласнога конкурсу дыскатэчных (танцавальных) праграм, арганізатарамі якога выступаюць упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

У дадзеным конкурсе прымуць удзел творчыя калектывы і спецыялісты ўстаноў культуры з 9 рэгіёнаў Віцебшчыны, якія прадставяць конкурсныя праграмы для розных узроставых катэгорый – дзяцей, моладзі і дарослых.

Па выніках конкурсу па рашэнні журы будуць вызначаны лепшыя праграмы-пераможцы, а таксама абраны лепшы вядучы дыскатэчнай (танцавальнай) праграмы.

Дадзены конкурс праходзіць перыядычна з 1999 года з мэтай павышэння якаснага ўзроўню арганізацыі дыскатэчных мерапрыемстваў, удасканалення прафесійнага ўзроўню вядучых танцавальных праграм, выяўлення лепшага вопыту арганізацыі і правядзення забаўляльных мерапрыемстваў.

Наступны занальны тур конкурсу “Ад 5 да 55+” адбудзецца 30 лістапада бягучага года ў Дуброўна.

Андрэй Струнчанка, намеснік дырэктара Віцебскага АМЦНТ

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА