“Выстава традыцыйных галаўных убораў Віцебшчыны праходзіць у Смаленску”

Аўтар admin
0

У межах падпісанай дамовы аб культурным супрацоўніцтве паміж Віцебскім і Смаленскім абласнымі цэнтрамі народнай творчасці 12 лістапада бягучага года ў Смаленску адкрылася выстава традыцыйных галаўных убораў Віцебшчыны.

У экспазіцыі прадстаўлены дзявочыя і вясельныя вянкі, жаночыя наміткі, чапцы, хускі ды шалі, а таксама – мужчынскія магеркі, брылі, аблавухі, картузы і іншыя, зробленыя па даўніх узорах майстрамі народных мастацкіх рамёстваў рэгіёнаў вобласці – Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы яе наведвальнікаў забаўляў беларускі народны персанаж Несцерка, а пазнавальны экскурс па выставе правяла кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ Людміла Вакар.

Пазнаёміцца з вырабамі майстроў Віцебшчыны жыхары і госці горада Смаленска змогуць да 4 снежня.

Андрэй Струнчанка, намеснік дырэктара Віцебскага АМЦНТ

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА