Пад такой назвай у мінулую суботу (12 кастрычніка) у межах Дзён духоўнай культуры Расіі і Беларусі на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы адбыўся круглы стол, у якім прынялі ўдзел навукоўцы і супрацоўнікі ўстаноў культуры з рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што вывучаюць фальклор і традыцыйную культуру.

Удзельнікамі пасяджэння сталі і прадстаўнікі Віцебшчыны – дырэктар Віцебскага АМЦНТ Кацярына Лабука і вядучы метадыст Надзея Уліновіч. Апошняя распавяла прысутным пра ролю ўстаноў культуры ў захаванні і папулярызацыі традыцыйнай культуры Віцебшчыны.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з вырабамі майстроў народных мастацкіх рамёстваў Магілёўшчыны падчас выставы “З крыніц народных”, пабачыць выступленні фальклорных ансамбляў.

Андрэй Струнчанка

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА