“Народнаму тэатру “Сінтэз” – 100 гадоў”

Аўтар admin
0

Учора (15 кастрычніка) у Культурна-спартыўным цэнтры Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі з творчай вечарыны “Усё жыццё гульня” распачаўся тэатральны тыдзень, прысвечаны стогадоваму юбілею народнага тэатра “Сінтэз”, якім кіруе Уладзіслаў Мацкевіч. 

Гісторыя тэатра пачалася з драматычнага гуртка чыгуначнікаў у далёкім 1919 годзе, а найменне народны яму было прысвоена ў 1977-м. У апошні час кіраўнікамі калектыву былі Аляксандр Нісневіч, Ларыса Данчанка, Ігар Баярынцаў. 

За свой стогадовы творчы шлях тэатр неаднаразова станавіўся пераможцам розных фестываляў і конкурсаў, прэзентаваў творчасць у Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Слуцку, Смаленку, Даўгаўпілсе, Чалябінску і іншых гарадах. 

На працягу чатырох дзён (да 19 кастрычніка ўключна) можна будзе пабачыць спектаклі як у выкананні “Сінтэза”, так і ў выкананні гасцей – народных тэатраў з Брэста і Оршы, якіх аб’ядноўвае любоў да тэатральнага мастацтва. 

Андрэй Струнчанка

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА