“Зямлёй і золатам калоссеў навекі славен хлебароб”

Аўтар admin
0

У мінулую суботу (28 верасня бягучага года) горад Браслаў сустракаў удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”, сярод якіх – і калектывы мастацкай творчасці з рэгіёнаў Віцебшчыны.

Творчыя калектывы (танцавальныя пары, вакальна-харавыя калектывы, ансамблі барабаншчыц і іншыя) прынялі ўдзел у святочным шэсці, урачыстым адкрыцці фестывалю-кірмашу, канцэртах і іншых мерапрыемствах.

Цікавымі атрымаліся і выставачныя праекты “Дажыначны сноп” і “Дажыначны каравай”, дзе былі прадстаўлены духмяныя караваі з мукі новага ўраджаю і прыгожыя снапы з 21 раёна вобласці, вырабленыя майстрамі народных мастацкіх рамёстваў.

Андрэй Струнчанка

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА