“У Мазалава святкавалі Багач”

Аўтар admin
0

У мінулую суботу захавальнікі народных традыцый – удзельніцы народнага жаночага клуба “Залаты ўзрост” і культработнікі Мазалаўскага сельскага дома культуры адзначылі старажытнае свята Багач, прысвечанае заканчэнню ўборкі зерневых. Жыхары і госці аграгарадка змаглі ўбачыць абрад, скіраваны на захаванне дабрабыту, багацця і ўраджайнасці .

На гэты раз свята народнага календара сабрала гледачоў на пляцоўцы ля сельскага Дома культуры, дзе разгарнулася імпрэза – можна было пачуць народныя спевы, узгадаць прыказкі і прымаўкі, пабачыць побытавыя танцы.

Андрэй Струнчанка

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА