Дзень работнікаў леса

Аўтар admin
0

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шумілінскага райвыканкама паведамляе, што 13 верасня ў Лаўжанскім сельскім Цэнтры культуры і дасуга прайшло святочнае мерапрыемства знагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу.

У гэты дзень была абноўлена Дошка гонару прадпрыемства, куды ўнесены прозвішчы васьмі рупліўцаў Шумілінскага лясгаса. Падчас святочнага мерапрыемства ганаровымі граматамі, граматамі і ўдзячнасцямі Шумілінскага лясгаса адзначаны многія работнікі лясной гаспадаркі. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас ветэранаў галіны, якія былі запрошаны на ўрачыстасці.

Музычнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечылі артысты раённага Цэнтра культуры. На філарманічнай пляцоўцы аграгарадка Мікіціха, дзе правозділі ўрачыстасці работнікі лясгаса фінальную кропку паставілі артысты мінскай групы “GOSTIBAND”.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА