Арганізатары: упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“.
Кіраўнік праекта: Уліновіч Н.В. – дырэктар ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“
Склад творчай групы праекта:
Бабровіч Н.А. – куратар праекта, вядучы метадыст сектара выставачнай дзейнасці ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“;
Лапкова Т.А. – загадчык аддзела традыцыйнай культуры ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“.
Тэрміны выканання праекта: 2023 – 2024 гады
Этапы выканання праекта:
Падрыхтоўчы: студзень – сакавік 2023 г.
Выкананне работы:
I частка: абласная выстава-конкурс ”У роднай хатцы на падлозе: ходнікі, дарожкі, дыванкі“, 22 сакавіка – 13 красавіка 2023 г.;
II частка: абласная выстава-конкурс ”У роднай хатцы ў калысцы, на палацях, на ложку (коўдры, покрыўкі, посцілкі, накідкі, падзоры, падушачкі-думачкі і інш.)“, 17 мая – 7 чэрвеня 2023 г.;
III частка: абласная выстава-конкурс ”У роднай хатцы на стале, на этажэрцы: абрусы, настольнікі, сурвэткі“, 12 верасня – 8 кастрычніка 2023 г.
IV частка: абласная выстава-конкурс ”У роднай хатцы на сцяне, на вакне: заслоны, дываны, дыванкі, фіранкі, ручнікі і інш.“ – 15 снежня 2023 г. – 13 студзеня 2024 г.;
V частка: абласная выстава-конкурс па рэгіянальнаму інтэр’ернаму тэкстылю ”У роднай хатцы на Віцебскім Падзвінні“, 10 – 31 ліпеня 2024 г.;
VI частка: абласная выстава-конкурс па рэгіянальнаму інтэр’ернаму тэкстылю ”У роднай хатцы на Віцебскім Падняпроўі“, 12 верасня – 8 кастрычніка 2024 года;
VII частка: абласная выстава-конкурс па рэгіянальнаму інтэр’ернаму тэкстылю ”У роднай хатцы на Віцебскім Паазер’і“, 14 лістапада – 6 снежня 2024 года.
Кароткае апісанне праекта:
Праект накіраваны на высвятленне сучаснага стану аднаўлення вырабу традыцыйнага мастацкага тэкстылю на Віцебшчыне. Персанальныя спаборніцтвы ў творчых намінацыях паміж канкурсантамі дазволілі вызначыць лепшых вытворцаў, а таксама засяродзіць увагу на недахопах у працы па адраджэнні лакальных і рэгіянальных відаў традыцыйных тэхнік па стварэнні мастацкіх тканін, па наяўнасці асартыментныга шэрагу інтэр’ернага тэкстылю.
Праект рэалізаваны шляхам правядзення абласных выстаў-конкурсаў па рэгіянальнаму інтэр’ернаму тэкстылю. На выставах былі прадстаўлены тэкстыльныя вырабы ў розных тэхніках і матэрыялах, традыцыйных для побыту канкрэтнага рэгіёну Віцебшчыны з магчымасцю адлюстравання ў творах традыцый памежных тэрыторый, калі комплексы канонаў вытворчасці былі агульныя з суседзямі. Памеры прадстаўленых вырабаў адпавядаюць традыцыйным мясцовым канонам на розныя гістарычныя перыяды бытавання.
Асноўныя крытэрыі адбору вырабаў для ўдзелу ў выставах-конкурсах: адлюстраванне ў вырабе тэмы праекта; свядомая пераемнасць традыцый рамяства; майстэрства выканання і ступень мастацкага самавыяўлення; наяўнасць неабходнага афармлення работ. Для ўдзелу ў намінацыі ”Лепшая рэпліка ўнікальнага мясцовага артэфакта“ дадаткова экспанаваўся сам гістарычны артэфакт або фотаздымак ці яго апісанне, іншыя краязнаўчыя або літаратурныя звесткі, экспедыцыйныя дадзеныя, запісы размоў са старажыламі. На выставу былі прадстаўлены метадычныя распрацоўкі і выданні па даследаванні традыцыйнага інтэр’ернага тэкстылю, якія былі створаны калектывамі Дамоў рамёстваў (клубаў, студый) за ўвесь час дзейнасці.
Мэты і задачы праекта:
Адраджэнне вырабу і папулярызацыя вытворчасці побытавых рукатворных рэчаў з лакальнымі і рэгіянальнымі адметнасцямі вясковага і местачковага інтэр’ернага тэкстылю Віцебшчыны, дэманстрацыя яго багацця і разнастайнасці, прыцягненне ўвагі да вывучэння гісторыі асаблівасцяў фарміравання мясцовых традыцый, пошукаў шляхоў ўкаранення лепшых здабыткаў продкаў у сучасным соцыуме, фарміраванне і выхаванне эстэтычнага густу насельніцтва на ўзорах творчасці майстроў, якія займаюцца захаваннем, вывучэннем, аднаўленнем і развіццём мясцовых тэхнік вырабу і аздаблення тэкстыльных рэчаў хатняй вытворчасці.
Месца правядзення выстаў-конкурсаў:
ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“
Вобласць прымянення:
Выкарыстанне ў сучасных інтэр’ерах як побытавых, так і грамадскіх памяшканняў
Метады рэалізацыі праекта:
Актыўны і інтэрактыўны
Апісанне праекта:
Праект прадугледжваў правядзенне чатырох абласных выстаў-конкурсаў па вясковаму і местачковаму інтэр’ернаму тэкстылю Віцебшчыны, якія паспяхова праходзілі на працягу мінулага 2023 года з экспанаваннем у выставачных залах ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, а таксама правядзенне майстар-класаў з дэманстрацыяй тэхнік вырабу твораў падчас працы выстаў-конкурсаў. Экспанаваліся традыцыйныя побытавыя рукатворныя рэчы, створаныя за апошнія 5 гадоў майстрамі народных мастацкіх рамёстваў з Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў Віцебскай вобласці па асобных асартыментных групах ва ўсіх мясцовых відах тэхнік вырабу і аздаблення тэкстылю: ручное ўзорыстае ткацтва на кроснах, пляценне, вязанне, вышыўка, шыццё з абрэзкаў тэкстылю, набойка, маляванка і інш.
У 2023 годзе завяршылася першая частка праекта ”У роднай хатцы“, якая паказала сучасны стан аднаўлення вырабу традыцыйнага мастацкага тэкстылю на Віцебшчыне. Персанальныя спаборніцтвы ў творчых намінацыях паміж канкурсантамі дазволілі вызначыць лепшых вытворцаў, а таксама засяродзіць увагу на недахопах у працы па адраджэнні лакальных і рэгіянальных відаў традыцыйных тэхнік па стварэнні мастацкіх тканін, па наяўнасці асартыментныга шэрагу інтэр’ернага тэкстылю. У першай выставе-конкурсе прынялі ўдзел 42 майстры, у другой – 51, у трэцяй – 68, у чацвёртай – 90.
На працягу 2024 года праходзіла творчае спаборніцтва паміж калектывамі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, студыямі майстроў народных мастацкіх рамёстваў па стварэнню экспазіцыйнай прасторы мясцовай вясковай ці местачковай хаты з дэманстрацыяй лепшых твораў інтэр’ернага тэкстылю трох гісторыка-этнаграфічных зон, на якія ўмоўна падзяляецца тэрыторыя Віцебскай вобласці: Віцебскае Падзвінне; Віцебскае Падняпроўе; Паазер’е. Калектывы з усіх раёнаў Віцебскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у праекце. Прэзентаваць экспазіцыю майстрам дапамагалі мясцовыя калектывы мастацкай творчасці.