Яўсціхаў Ігар Віктаравіч

Яўсціхаў Ігар Віктаравіч
1962 г.н.
г.Віцебск

Iгap Віктаравіч Яўсціхаў – кіраўнік узорнай студыі “Эксклюзіў” Віцебскага раённага Дома культуры.Паспяхова сумяшчае работу кіраўніка творчага калектыву з метадычна-педагагічнай дзейнасцю.

У 2004 годзе І.В. Яўсціхаў быў прыняты ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. У 2007 годзе ўдастоены ганаровага звання “Народны майстар Беларусі”.

У 2011 годзе ён праводзіў майстар-клас для навучэнцаў і выкладчыкаў ДШМ г. Хімкі Маскоўскай вобласці, для дзяцей і падлеткаў г. Вільнюса і г. Шальчынінкая (Літва) і для выкладчыкаў устаноў пазашкольнага выхавання дзяцей і моладзі г. Віцебска.

Стварыў калекцыю аўтарскіх вырабаў:сумкі, абярэгі, люстэркі, бранзалеты, вокладкі для кніг i шмат іншых, якія неаднаразова экспаніраваліся на выставах і былі адзначаны спецыялістамі вобласці і рэспублікі.

Творчая дзейнасць кіраўніка ўзорнай студыі “Эксклюзіў” на працягу станаўлення і развіцця атрымала вядомасць і папулярнасць. Аб гэтым сведчаць шматлікія артыкулы ў перыядычным друку.

У лютым 2011 года партрэт І. В. Яўсціхава быў занесены на Дошку гонару Віцебскага раённага выканаўчага камітэта. У гэтым жа годзе ён прымаў удзел у Міжнародным фальклорным фестывалі “Песні над Шальчой” (Літва), Міжнародным форуме майстроў народнай творчасці ў г. Вентспілс (Латвія), Міжнароднай выставе-кірмашы рамёстваў на свяце “Дзень горада” ў Смаленску (Расія).

У 2011 годе годзе выйшла кніга “Майстры Віцебшчыны” і “Цвяток радзімы васілька”, у якіх адлюстравана творчая дзейнасць народнага майстра Беларусі І.В. Яўсціхава як даследчыка і захавальніка беларускіх традыцый мастацкай апрацоўкі скуры.

Ігар Яўсціхаў – актыўныўдзельнік выстаў, кірмашоў і фестываляў народнага мастацтва ад абласнога да міжнароднага ўзроўню. Дэманструе сваю творчасцьне толькі ў нашай краіне, але і за мяжой: Венесуэле, Польшчы, Латвіі, Літве, Расіі.

[ngg src=»galleries» ids=»22″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]