Рэут Вольга Леанідаўна

Рэут Вольга Леанідаўна
1970 г.н.
г. Гарадок, Віцебская вобл.

Рэут Вольга Леанідаўна – майстар саломапляцення, народнага касцюма і лапікавага шыцця, член Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі”Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. З 2001 года – членБеларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

Нарадзілася ў г. Сянно Віцебскай вобласці ў сям’і беларусаў.З 1974 г. пражывае ў г. Гарадок.У 1992 г. скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці“настаўнік пачатковых класаў і выяўленчага мастацтва”.З дня заснавання Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору працуе кіраўніком гуртка “Саломапляценне”. З 2001 года па 2016 год вяла гурток “Народны касцюм”.

Майстэрствам саломапляцення авалодала на курсах пры ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Рабіць павукоў вучылася ў майстра Грузневіча М.К.Добра засвоіла тэхналогію і мясцовыя асаблівасці многіх відаў мастацкіх рамёстваў.

Шмат часу Рэут В.Л. аддае вывучэнню традыцый Гарадоччыны. Цесна супрацоўнічае з раённым краязнаўчым музеем, сабрала багаты этнаграфічны матэрыял падчас экспедыцый па раёне.Аднак асобнае месца ў творчасці Рэут В.Л. займае аднаўленне традыцыйных беларускіх галаўных убораў: капелюшы, брылі, наміткі, вясельныя вянкі для маладой.

Вольга Леанідаўна валодае ўсімі прыёмамі саломапляцення і выкарыстоўвае іх пры стварэнні ўтылітарна-дэкаратыўных вырабаў (скарбонак, талерак, сумак і г.д.), галаўных убораў (вянкоў, намітак і г.д.), саламяных скульптур (фігурак людзей, жывёл і птушак), абрадавых рэчаў (масак, зорак, снапоў), а таксама дэкаратыўных пано і аб’ёмных кампазіцый на тэмы народных святаў.

Вялікую работу праводзіць Вольга Леанідаўна па распаўсюджванні прыёмаў саломапляцення. Сваё майстэрства з вялікай зацікаўленасцю  перадае ўсім жадаючым. Пастаянна ўдзельнічае ў правядзенні майстар-класаў падчас семінараў для супрацоўнікаў клубных устаноў раёна і вучняў школ.

У 2017 годзе па выніках абласной выставы-конкурсу майстроў саломапляцення “Золата роднай зямлі” майстар узнагароджана дыпломам ІІ месца ў намінацыі “За дасканалае валоданне тэхнікай інкрустацыі або аплікацыі па дрэву і палатну”. Упраўленнем культуры Віцебскага аблвыканкама ў 2019 годдзе узнагароджана дыпломам лаўрэата І ступені адкрытага абласнога свята-конкурсу майстроў саломапляцення “Папараць кветка” у намінацыі “Галаўны ўбор”.

Рэут Вольга Леанідаўна зрабіла значны асабісты ўклад у традыцыйную культуру не толькі свайго рэгіёна, але і Беларусі.У 2018 годзе атрымала ганароваезванне “Народны майстар Беларусі”.

[ngg src=»galleries» ids=»18″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]