РЭСПУБЛІКАНСКІ САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНЫ ПРАЕКТ “ФЕСТЫВАЛЬ ДЗВЮХ РЭК”

За аснову назвы мерапрыемства узяты адметны факт, які ў свой час заўважыла імператрыца Кацярына Вялікая, калі зацвярджала герб Докшыц. У горадзе бярэ пачатак рака Бярэзіна, якая нясе свае воды ў Днепр і далей на поўдзень – у Чорнае мора. Другая рака Вілія, наадварот, працякае на поўнач і праз Нёман ўпадае ў Балтыйскае мора. Традыцыйна пачынаецца мерапрыемства са святочнага шэсця гасцей і ўдзельнікаў, якое накіроўваецца на бераг гарадскога возера, дзе з раніцы да вечара праходзіць мноства забаўляльных праграм на любы густ. У рамках праекта праходзяць конкурс вакалістаў “Бярэзінскія напевы” і конкурс сямейнай творчасці “Кірмаш сямейных талентаў”.  

г. Докшыцы (штогод)