РЭСПУБЛІКАНСКАЕ СВЯТА ЦЫРКАВОГА МАСТАЦТВА “АРЭНА”

Свята праходзіць у мэтах падтрымкі аматарскіх цыркавых калектываў, захавання, развіцця і папулярызацыі лепшых дасягненняў цыркавога мастацтва. У свяце прымаюць удзел як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы з рэгіёнаў Беларусі, Расіі і іншых краін. Конкурсныя выступленні праходзяць у чатырох узроставых групах у пяці намінацыях па розных жанрах цыркавога мастацтва. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт. Свята праходзіць з 2018 года.  

г. Орша (штогод) лістапад-снежань