Размысловіч Таццяна Фёдараўна

1979 г.н.
г. Лепель, Віцебская вобл.

Размысловіч Таццяна Фёдараўна пасля заканчэння Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа ў 2006 годзе пачала сваю працоўную дзейнасць у сферы культуры метадыстам-майстрам па ткацтву беларускага пояса, пазней яшчэ і  кіраўніком гуртка “Ткацтва беларускага пояса”ў Лепельскім Цэнтры рамёстваў. З’яўляецца членам Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Скарбонка“.

За час працы зарэкамендавала сябе творчым і добрасумленным работнікам, праявіла сябе як таленавiты, працавiты спецыялiст, захавальнік народных традыцый Лепельшчыны, настаўнік для падрастаючага пакалення.

Таццяна Федараўна працягвае справу па аднаўленні ткацтва паясоў. Набытыя веды прымяняе на практыцы, валодае шматлікімі тэхнікамі пляцення паясоў, вырабляе своеасаблівыя паясы з традыцыйнымі для Лепельшчыны ўзорамі ткацтва, працуе над калекцыяй “Беларускія паясы”.

Размысловіч Т.Ф. мае высокі ўзровень выканання, адчувае фактуру і спалучэнне традыцыйных колераў. З цікавасцю і стараннасцю майстар адносіцца да аднаўлення аўтэнтычных паясоў, праводзіць крапатлівую навукова-даследчую працу: вывучае ўзоры, аднаўляе мясцовыя тэхналогіі ткацтва і г.д. Да вырашэння пытанняў падыходзіць творча, імкнецца ўкараняць перадавы вопыт.

Трэба адзначыць і тое, што метадыст-майстар практычную дзейнасць увасабляе ў метадычныя распрацоўкі, у якіх падрабязна распісвае тэхнікі вырабаў паясоў. Звярнуўшыся да яе метадычных распрацовак, можна самастойна пазнаеміцца з гісторыяй беларускага пояса,  пры дапамозе сцэнарнага плана майстар-класа – вывучыць працэс  ткацтва беларускага пояса ў розных тэхніках.

Таццяна Фёдараўна не толькі ўзнавіла ткацтва традыцыйнага Лепельскага пояса на дошчачках, але і зберагае традыцыі ткацтва, перадаючы веды сваім навучэнцам у гуртку “Ткацтва беларускага пояса”. Зараз наведвальнікамі гуртка з’яўляюцца 7 чалавек, а таксама – 2 падмасцер’і (чаляднікі). Як вынік працы гуртка – кожную чвэрць Таццяна Федараўна наладжвае выставу дзіцячых вырабаў. З цікавасцю Таццяна Фёдараўна праводзіць майстар-класы для наведвальнікаў Цэнтра рамёстваў, прымае актыўны ўдзел у раённых, абласных і міжнародных выставах, конкурсах і фестывалях народнай культуры ў Беларусі, Расіі, Польшчы. Яе творы знаходзяцца ў фондах Лепельскага Цэнтра рамёстваў, прыватных калекцыях.

За добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, працяглую і дасканалую творчую дзейнасць узнагароджана Ганаровымі граматамі аддзела культуры Лепельскага райвыканкама (2008, 2009, 2012, 2019 гг.)

У 2019 годзе атрымала ганароваезванне “Народны майстар Беларусі”.