СВЯТА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ, БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ І ФАЛЬКЛОРУ “ГАРАДОЦКІ ПАРНАС”

Дадзенае свята з’яўляецца маштабным рэгіянальным мерапрыемствам Гарадоцкага раёна, якое праводзіцца з 2008 года ў гонар вядомага земляка, аўтара паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына. У рамках свята праводзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў: конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?”, адкрыты конкурс творчых праграм сельскіх устаноў культуры, конкурс тэматычных пляцовак, акцыя “Чытаем паэму разам”, канцэрт “Вечарынка на Парнасе” і інш.

г. Гарадок (штогод)