АДКРЫТЫ ГАРАДСКІ КОНКУРС ДЗІЦЯЧАЙ МОДЫ “KIDSCOUTURE”

Адкрыты гарадскі конкурс дзіцячай моды “KidsCouture” – гэта яркае і маляўнічае відовішча, дзе ўсе ўдзельнікі могуць паказаць свой талент у свеце моды і дызайну, а таксама прадставіць гледачу свае артыстычныя дадзеныя. Упершыню

конкурс дзіцячай моды “KidsCouture” прайшоў у Наваполацку ў 2011 годзе, стаўшы яшчэ адным пунктам рэалізацыі праграмы “Горад, дружалюбны дзецям”. Дадзены праект накіраваны на выхаванне пачуцця стылю, добрага густу і культуры паводзін. Конкурс садзейнічае развіццю дзіцячай творчасці, актывізацыі дызайнераў дзіцячай моды, а таксама умацаванню прэстыжу горада.

г. Наваполацк (раз у 2 гады)