НАРОДНАЕ ЛЕТНЯЕ СВЯТА “КУЗЬМІНКІ”

Летнія Кузьмінкі – народнае славянскае свята. У дзень яго правядзення ў сельскіх жыхароў Полаччыны пачынаўся сенакос, збор лекавых раслін, а ўвечары жанчыны ладзілі вячоркі ў гонар святых Кузьмы і Дзям’яна. У аграгарадку Зялёнка мясцовыя жыхары па-ранейшаму памятаюць гэтае свята і шануюць традыцыі сваёй мясцовасці. Свята складаецца з некалькіх частак, кожная з якіх раскрывае ўсю сутнасць народнага дзейства.  

Аграгарадок Зялёнка Полацкага раёна