МІЖНАРОДНЫ ПЛЕНЭР ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА

Упершыню адбыўся ў 2019 годзе ў Копысі. Менавіта ў гэтым пасёлку захаваліся даўнія ганчарныя традыцыі. Копысь з XV стагоддзя славілася вырабам кафлі і ўнікальнай керамікі з чырвонай гліны. Мясцовымі кафлямі ўпрыгожвалі печы ў царскіх палатах Маскоўскага Крамля, выкарыстоўвалі пры будаўніцтве Пакроўскага сабора ў Ізмайлава. Пленэр праходзіць некалькі дзён, на працягу якіх ганчары і керамісты ствараюць аўтарскія работы ў рамках конкурсу па ганчарстве “Гліна спявае”, дзеляцца сакрэтамі майстэрства, праводзяць майстар-класы.  

г.п. Копысь Аршанскага раёна (штогод)