МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ Ў ВІЦЕБСКУ (IFMC)

Праходзіць з 1987 года. Галоўнай мэтай фестывалю з’яўляецца інтэграцыя творчага патэнцыялу Беларусі ў галіне сучаснай харэаграфіі ў сусветную культурную прастору, а таксама папулярызацыя мастацтва сучаснага танца як аднаго з найбольш развіваючыхся накірункаў сусветнага мастацтва. Праграма Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску традыцыйна ўключае ў сябе: конкурс выканаўцаў сучаснай харэаграфіі (конкурс міжнародны і беларускі праводзяцца па чарзе праз год), інтэрактыўныя лекцыі, тэарэтычныя і практычныя майстар-класы, семінары, круглыя сталы, прэзентацыі кніг пра танец, творчыя лабараторыі танцоўшчыкаў, выставы фота- і жывапісных работ, канцэрты і спектаклі.

г. Віцебск (штогод)