МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ АРГАННАЙ МУЗЫКІ “ЗВАНЫ САФІІ”

Фестываль праводзіцца ў канцэртнай зале Сафійскага сабора горада Полацка штогод з 1996 года і з’яўляецца адным з традыцыйных высокамастацкіх фестываляў у галіне арганнай музыкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Культурнае значэнне фестывалю складаецца са знаёмства шырокай аўдыторыі гледачоў з класічнай спадчынай кампазітараў мінулых стагоддзяў, лепшымі сучаснымі кампазітарамі з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Галоўная мэта фестывалю – папулярызацыя выканаўчага майстэрства беларускіх музыкаў і развіццё творчых сувязяў з арганістамі замежных краін.  

г. Полацк (штогод) кастрычнік-лістапад