МІЖНАРОДНАЕ СВЯТА ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “БРАСЛАЎСКІЯ ЗАРНІЦЫ”

Гісторыя свята пачалася ў 1967 годзе, а з 2009 года праводзіцца ў статусе “міжнароднае”. Падчас дадзенага свята Браслаў становіцца своеасаблівай трансгранічнай песенна-танцавальнай пляцоўкай, куды з’язджаюцца танцоры, музыкі, выканаўцы песень з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі … Таксама ў рамках свята праводзіцца з 2012 года адкрыты агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея”, свята сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”.

г. Браслаў (штогод) май-чэрвень