МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТАРАДАЎНЯЙ І СУЧАСНАЙ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ

За сваю шматгадовую гісторыю (больш за 30 гадоў) фестываль набыў свой твар, заняў асаблівае месца ў культурным жыцці Беларусі. У старажытным Полацку ў Сафійскім саборы збіраюцца лепшыя камерныя выканаўцы з Беларусі, Ізраіля, Літвы, Германіі, Расіі, Італіі і іншых краін.

Урачыстае адкрыццё фестывалю праходзіць традыцыйна пад гукі полацкага органа.

г. Полацк (штогод) сакавік-красавік