Майстар-класы

Ткацтва пояса на дошчачках

Відэа для ўсіх, хто жадае даведацца аб традыцыйных рамёствах Віцебшчыны. На майстар-класе вы атрымаеце асноўныя навыкі работы ў гэтай тэхніцы, даведаецеся, як зрабіць адзін з элементаў традыцыйнага адзення Віцебшчыны – пояс.
Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Алена Віктараўна Бібік.

Выраб паштоўкі Са Святам Перамогі

Відэа для тых, хто жадае зрабіць віншавальную паштоўку . Па майстар-класе вы даведаецеся, як зрабіць нескладаную паштоўку да свята Дня Перамогі .
Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Таццяна Анатольеўна Лапкова.

Традыцыйнае пляценне з саломы

Пасля прагляду відэа вы зможаце самастойна зрабіць традыцыйную падвеску-птушку, якую даўней падвешвалі над калыскамі маленькіх дзетак, ці для аздаблення жылога памяшкання. Сёння такіх птушак майстры народных мастацкіх рамёстваў Віцебскай вобласці часта выкарыстоўваюць пры стварэнні падвясных павукоў і іншых вырабаў з саломы. Майстар-клас для вас падрыхтавала галоўны мастак Перліна Ганна Вадзімаўна.

Ткацтва пояса на бёрдзечку

На мінулым майстар-класе па ткацтву паясоў вы ўжо пазнаёміліся з тэхналогіяй ткацтва на дошчачках. Цяпер вы зможаце навучыцца ткаць простыя заправачныя ўзоры пры дапамозе бёрдзечка.
Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Алена Віктараўна Бібік.

Майстар-клас па традыцыйнай выцінанцы

Пасля прагляду відэа вы зможаце самастойна выразаць падзоры з расліннымі матывамі для аздаблення палічак, шафы, вокан, як гэта было ў жылых памяшканнях нашых продкаў.
Майстар-клас для вас падрыхтавала галоўны мастак Перліна Ганна Вадзімаўна.

Майстар-клас па вырабу свістулькі

Відэа для тых, хто жадае даведацца аб традыцыйных рамёствах Віцебшчыны. На майстар-класе вы атрымаеце асноўныя навыкі работы ў тэхніцы лепкі глянянай цацкі, даведаецеся, як зрабіць стылізаваную птушку-свістульку.

Пляценне пояса ў тэхніцы на вілцы

Відэа для тых, хто жадае даведацца аб традыцыйных рамёствах Віцебшчыны. На майстар-класе вы навучыцеся пляценню паясоў на «вілачцы». І зможаце зрабіць рэканструкцыю поясу з вёскі Альгова Віцебскага раёну. Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Алена Віктараўна Бібік.

Пляценне традыцыйных паясоў-“дзёрганцаў”

Відэа для тых, хто жадае навучыцца ткаць і не ведае з чаго пачаць. На майстар-класе вы навучыцеся пляценню шнуроў на “вілачцы” і пляценню традыцыйных паясоў-“дзёрганцаў”. Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Алена Віктараўна Бібік.

 Майстар-клас па вязанні іголкай (тэхніка Oslo stitch)

Доўгачаканае відэа па вязанні іголкай. На майсар-класе вы навучыцеся вязаць у базавай тэхніцы Oslo stitch.
Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Алена Віктараўна Бібік.
[ngg src=»galleries» ids=»38″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

 Майстар-клас па вязанні іголкай №2

Майстар-клас па вязанні іголкай (№2). З відэа вы зможаце даведацца аснову простых тэхнік на прыкладзе Korgen, Mammen і Musen stitch і паспрабуеце самастойна асвоіць тэхніку Broden stitch. Серыю майстар-класаў па вязанні іголкай для вас падрыхтавала вядучы метадыст Алена Віктараўна Бібік.
[ngg src=»galleries» ids=»80″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Методыка выкладання бальнага танца дзецям

З мэтай стварэння, развіцця і захавання калектываў і студый бальнага танца 15 кастрычніка 2020 года ДУ ”Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці“ на базе ДУ ”Цэнтр культуры“ Віцебск“ сумесна з ДУА ”Віцебскім абласным цэнтрам павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры“ адбыўся семінар для кіраўнікоў аматарскіх харэаграфічных калектываў на тэму: ”Методыка выкладання бальнага танца дзецям“.
У межах семінара прайшлі майстар-класы вядучых спецыялістаў Віцебскай вобласці па бальнаму танцу. На якіх семінарысты змаглі разучыць вальс, танга, джайв, ча-ча-ча, блюз, польку і іншыя танцы.
На семінары прысутнічалі работнікі клубных устаноў г. Віцебска і вобласці.