Лук’янец Уладзімір Канстанцінавіч

1947 г.н.
г. Браслаў

Уладзімір Канстанцінавіч Лук’янец нарадзіўся ў 1947 годзе. У 1965 годзе скончыў школу, а ў 1972г.Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Па заканчэнню інстытута займаўся партыйна-гаспадарчай дзейнасцю. У 1988 годзе па стане здароўя змяніў працу, стаў працаваць настаўнікам працоўнага навучання ў адной з сельскіх школ. У працэсе работы з вучнямі ў майстэрні з’явілася цікавасць да народнай творчасці. З дзяцінства бачыў, як бацька займаўся пляценнем з лазы. Некаторыя з яго вырабаў захоўваліся ў доме. Уладзімір Канстанцінавіч знайшоў іх, даследваў канструкцыю, асвоіў тэхналогію пляцення. Для ўдасканальвання навыкаў набыў даступную літаратуру. Паступова зацікавіў гэтым заняткам сваіх вучняў на ўроках працы.

Першы выраб – рэканструкцыя плеценага крэсла – працыяго бацькі Кастуся Лук’янца, якое да сённяшняга дня служыць мэбляй у хаце. Вывучаючы вопыт розных майстроў, бываючы на выставах, паступова выпрацаваў свой стыль пляцення, блізкі да традыцый старых майстроў. Для пляцення выкарыстоўвае правараную лазу зімовай нарыхтоўкі без лака і фарбавальнікаў. Зараз вырабляе розную мэблю: падстаўкі і палічкі для кветак, крэсла, крэсла-качалкі, сталы, канапы, ложкі дзіцячыя і для дарослых.

На творчасць майстра звярнулі ўвагу супрацоўнікі музея. Пачалі запрашаць да ўдзелу ў выставах і фестывалях народнай творчасці. Адным з першых яго паказаў быў выезд на Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў 1995годзе. З таго часу Уладзімір Канстанцінавіч– пастаянныўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў і святаў.

З 1996 года з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза Майстроў народнай творчасці.

У 2010 годзе майстру была прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.