Краўчук Адам Мікалаевіч

1937 г.н.
г. Віцебск

Нарадзіўся Адам Мікалаевічў 1937 годзе ў в. Рагадошч Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля навучання ў школе скончыў Пінскі гідратэхнікум і працаваў па спецыяльнасці. У 1968 годзепераехаў уВіцебск. Працаваў у праектнымінстытуце “Віцграмадзянпраект” інжынерам-канструктарам.

Адам Мікалаевіч – старэйшымайстар на Віцебшчыне, які аднолькава прафесіянальна валодае пляценнем з лазы і саломы. Займаў вядучае месца ў вобласці па адраджэнні старажытнага спіральнага пляцення і вырабу ў гэтай тэхніцы традыцыйных форм утылітарна-дэкаратыўных вырабаў, а таксама саламянага абутку. Стваральнік першай сучаснай калекцыі побытавых утылітарна-дэкаратыўных вырабаў у тэхніцы спіральнага пляцення. Выкладчык абласных курсаў па спіральнаму саломапляценню.

У 1995 годзе правёў курсы павышэння кваліфікацыі па саломапляценні прыДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Сярод яго вучняў была Гаравая Людміла Генадзьеўна, якая пазней стала не толькі вядомым майстрам, але і атрымала званне “Народны майстар Беларусі”.

У рабоце Адам Мікалаевіч карыстаўся мінімумам інструментаў: драўляным шылам з дуба або ясеня і ножыкам. Перавязваў саламяныя пучкі лазовымі жгутамі. На абласной выставе “Жывая легенда” ІІ Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (Віцебск, 2005 г.) былі прадстаўлены ўнікальныя работы майстра ў тэхніцы спіральнага пляцення – гэта валенцы для дарослых і дзіцячая пара абутку, якія затым экспаніраваліся на Рэспубліканскай выставе таго ж фестывалю “Жывыя крыніцы” (г. Мінск, 2006 г.).  Шматлікія вырабы майстра ў тэхніцы спіральнага пляцення былі прадстаўлены на выставах за мяжой – Украіне, Германіі. Сёння справу Адама Краўчука працягваюць яго вучні – майстры з Гарадоцкага, Браслаўскага і Верхнядзвінскага раёнаў, г. Віцебска.

У 2008 годзе А.М. Краўчуку прысвоена ганаровае званне ”Народны майстар Беларусі“