ФЕСТЫВАЛЬ МІФАЛОГІІ “У ГОСЦІ ДА ЛЕПЕЛЬСКАГА ЦМОКА”

З 2013 года фестываль міфалогіі праводзіцца ў Лепелі. Удзельнікамі мерапрыемства з’яўляюцца: калектывы мастацкай творчасці з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі і іншых краін, якія дэманструюць сваю творчасць на нацыянальнай мове, выкарыстоўваючы аўтэнтычныя міфалагічныя рэканструкцыі-стылізацыі, інтэрактыўныя праграмы, песні, танцы; майстры народных мастацкіх рамёстваў; клубы нацыянальнай кухні і іншыя. Фэст праходзіць на сямі розных пляцоўках.  

г. Лепель (штогод)