Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

“Рэліквія”

Ноябрь 27__09:00 - Декабрь 16__18:00

27 лістапада ў 15.00 у выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё этнаграфічнай выставы-конкурса артэфактаў з фондаў Дамоў рамёстваў Віцебскай вобласці “Рэліквія”.

Выстава-конкурс праводзіцца ў мэтах агляду фондаў артэфактаў этнаграфіі, сабраных калектывамі Дамоў рамёстваў і Цэнтраў рамёстваў і нацыянальных культур; правядзення этнаграфічных даследаванняў іх супрацоўнікамі, стымуляванняцікаўнасці членаў клубаў народных майстроў і мастакоў-аматараў да збіральніцтва ўнікальных помнікаў побыту і традыцыйнай народнай культуры.

На выставе будуць прадстаўлены разнастайныя прадметы побыту і традыцыйных народных рамёстваў: народны жывапіс і абразы, набойка; маляванка; народны дрэварыт (лубок); роспіс па шкле; лакавая мініяцюра; пісанкі, драўляная скульптура, куфры, мастацкая апрацоўка бяросты; бандарства; глухая і скразная разьба (беларуская рэзь); ганчарства, гліняная цацка, кафлярства; кавальства;мастацкая апрацоўка скуры (вырабы традыцыйнага скуранога абутку і рукавіц); шапавальства (валінцы, магеркі ды інш.);прадметы народнага адзення, вышыўка розных тэхнік, ткацтва розных тэхнік, вязанне касцяной іголкай; мастацкая апрацоўка косткі; лозапляценне, спіральнае пляценне з саломы; плецены абутак (лапці, чуні, берасцянікі); выраб музычных інструментаў ды інш.

Выстава будзе працаваць да 16 снежня 2019 г.

Подробности

Начало:
Ноябрь 27__09:00
Окончание:
Декабрь 16__18:00