Салон магазин

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ КАМІТЭНТАЎ І ПАКУПНІКОЎ

САЛОН-МАГАЗІН “УЗГОРСКІ ГАСЦІНЕЦ”

Гандлёвы аб’ект салон-магазін “Узгорскі гасцінец” адчынены 15.12.2011 года пры выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 28.10.2011 года № 1613.

        У салоне прадстаўлены вырабы народных умельцаў і рамеснікаў, сувенірная прадукцыя з мясцовым каларытам. Ёсць як аўтарскія творы прызнаных майстроў народных мастацкіх рамёстваў, так і працы іх вучняў. Функцыяванне салона-магазіна дазваляе папоўніць дэфіцыт якаснай сувенірнай прадукцыі, развіваць народныя рамёствы і промыслы, захоўваць нацыянальныя традыцыі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, да таго ж гэта дадатковая крыніца дахода для рамеснікаў, майстроў і мастакоў-аматараў з усёй Віцебскай вобласці.

Наладжана супрацоўніцтва і заключаюцца дагаворы з камітэнтамі ўзгаданых катэгорый вытворцаў, якія прэзентуюць і перадаюць на рэалізацыю традыцыйныя для Віцебскага Паазер’я і Падняпроўя рукатворныя вырабы ў разнастайных мясцовых відах рамёстваў і промыслаў: ткацтве, пляценні з лазы і саломы, ганчарным рамястве, вышыўцы, разьбе па дрэве і шмат іншых. Запрашаем да супрацоўніцтва новых камітэнтаў: рамеснікаў, фізічных асоб, прадпрымальнікаў і адпаведныя структурныя падраздзяленні ўстаноў культуры. Салон-магазін “Узгорскі гасцінец” мае найменшую гандлёвую нацэнку – 20% да пачатковай цаны, вызначанай камітэнтам.

        Запрашаем пакупнікоў наведаць наш салон-магазін. Будзем рады Вашаму візіту і спадзяваемся, што Вы знойдзеце для сябе ўнікальныя рэчы, вырабленыя майстрамі народных мастацкіх рамёстваў Віцебшчыны.

Асартыментны пералік вырабаў рамеснікаў, мастакоў-аматараў, фізічных асоб і тавараў індывідуальных прадпрымальнікаў і спецыяльных падраздзяленняў ўстаноў культуры
(ліпень 2020 года)

 

[ngg src=»galleries» ids=»36″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]