АБЛАСНЫ АГЛЯД-КОНКУРС ХАРЭАГРАФІЧНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ “ПРЫДЗВІНСКІЯ КАРУНКІ”, ПРЫСВЕЧАНЫ ЗАСЛУЖАНАМУ ДЗЕЯЧУ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ ІВАНУ АРЦЁМАВІЧУ СЕРЫКАВУ

Дадзены агляд-конкурс праводзіцца з 2001 года, а з 2009-га – “прапісаўся” ў Гарадку, дзе быў створаны балетмайстрам Іванам Арцёмавічам Серыкавым ансамбль песні і танца “Яблынька”, які сёння носіць званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Калектывы-ўдзельнікі прадстаўляюць сваё майстэрства ў наступных намінацыях: “На лепшае выкананне аўтарскіх танцаў Заслужанага дзеяча культуры Беларусі І.А.Серыкава”, “На лепшую новую балетмайстарскую пастаноўку беларускай накіраванасці”, “На лепшы народны танец, у якім адлюстравана нацыянальная тэматыка, нацыянальныя матывы”. З кожным разам расце не толькі масавасць агляду-конкурсу, але і мастацкі ўзровень.  

г. Гарадок (раз у два гады)