2 ліпеня ў г.п.Шуміліна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Адбыліся мітынгі, канцэрты, выставы, забаўляльныя мерапрыемствы. Былі падведзены вынікі раённага агляду афармлення выстаў народнай творчасці ”Цудоўных рук майстэрства“ сярод клубных устаноў, лепшымі прызнаны выставы філіялаў ”Мішневічскі сельскі клуб“, ”Башнеўскі сельскі клуб“, ”Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і дасуга“.
3 ліпеня ў Шуміліна ладзілася свята горада ”Родная зямля”, якое адкрылі святочны выпуск радыёгазеты ”Са святам, любы горад!“ і пляцоўка юных мастакоў ”Горад у фарбах“.
Мітынг, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і 35-годдзю стварэння кнігі ”Памяць“ Шумілінскага раёна сабраў жыхароў і гасцей свята. Праз тэатралізаваныя моманты прайшлі старонкі дакументальна-гістарычнай хронікі раёна.
У парку былі арганізаваны выставы і праекты розных напрамкаў. Падарункам для аматараў футбола стаў таварыскі матч каманд Шуміліна.
Ля гісторыка-краязнаўчага музея прайшло падвядзенне вынікаў раённага конкурсу ”Гісторыя ў дакументах ці пішам гісторыю самі“. Увечары быў арганізаваны канцэрт ”Разам са сваёй краінай“, працавала пляцоўка для моладзі ”Вышыванка – пасланне праз стагоддзі“, стартавала пляцоўка ”Інтэрактыўны тэатр“. Фінальнай кропкай мерапрыемства стала акцыя ”Спяваем гімн разам“.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *