У Полацку завяршаецца рэалізацыя мастацка-патрыятычнага праекта “Паштоўка да Дня Перамогі”, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі. Праект адбыўся па ініцыятыве і з удзелам народнага клуба аматараў ласкутнага шыцця “Рошва”, што дзейнічае на базе Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (кіраўнік клуба – Ніна Ярмух).

Удзельніцамі праекта сталі жыхаркі з розных куткоў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 7 да 82 гадоў, якія прадставілі арганізатарам праекта ў Полацк паштоўкі з тэкстылю памерам 25 на 30 сантыметраў. Такім чынам, з 65 творчых работ склалася палатно пад назвай “Жыві, Перамога!”. Сёння дадзенае палатно экспануецца ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур, адкуль яно трапіць у Музей баявой славы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Струнчанка,
намеснік дырэктара
Віцебскага АМЦНТ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *