dav

На Віцебшчыне праходзіць абласная патрыятычная акцыя сярод аўтаклубаў «Дарогамі памяці». Мерапрыемства прысвечана 75 — годдзю Вялікай Перамогі.

2 чэрвеня філіял «Аўтаклуб» ДУК «Шумілінскі раённы цэнтр культуры» прыняў эстафету акцыі ад Ушацкага раёна – агонь Памяці, кнігу «Памяць» і карту воінскіх пахаванняў.

У межах акцыі праведзена: добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, мітынгі, экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі вайны, канцэрты-віншаванні на даму працаўнікоў ваеннага тылу ў вёсках: Мясаедава, Камачына,. Мікалаева,. Кардон, Лявонава, .Бараноўскія, Мішкавічы і іншых.

9 чэрвеня 2020 года Шумілінскі раён перадаў эстафету акцыі Гарадоцкаму раёну ў в Тропіна, другім па велічыні ў раёне масавым пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Адкрыла мітынг старшыня раённага Савета дэпутатаў І.М. Новікава, якая адзначыла, што ў Шумілінскім і Гарпадоцкім раёнах адзін лёс, адзіная слава і памяць. На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.Г.Навіцкая, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея С.В.Іванова, прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, мясцовага сельскага савета, раённай арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў», мясцовыя жыхары.

Агонь Памяці, кніга «Памяць» і карта Шумілінскага раёна з вайсковымі пахаваннямі ўрачыста перададзены Аўтаклубу Гарадоцкага раёна. Хвіліна маўчання і ўскладненне кветак сталі фінальнай кропкай мерапрыемства.

Больш фота

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *