З 8 чэрвеня на сайце Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці будзе даступны для прагляду майстар-клас па пляценні пояса на «вілачцы».
У параўнанні з ткацтвам паясоў на дошчачках і бёрдзечку, гэта тэхналогія больш простая, але і больш працаёмкая.
З майстар-класа вы зможаце даведацца, як зрабіць пояс на «вілачцы» без «вілачкі». І як спрасціць працэс пляцення пояса.
Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Алена Віктараўна Бібік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *