Пад такой назвай на Віцебшчыне па ініцыятыве абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму праводзіцца абласны конкурс на лепшую публікацыю пра работнікаў культуры ў сродках масавай інфармацыі.

Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца – павышэнне прэстыжу і сацыяльнай значнасці работніка культуры; садзейнічанне прафесійнаму росту спецыялістаў, рэалізацыя іх творчых здольнасцяў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва работнікаў устаноў культуры клубнага тыпу са сродкамі масавай інфармацыі.

У дадзеным конкурсным мерапрыемстве бяруць удзел работнікі ўстаноў культуры клубнага тыпу ва ўзросце ад 18 гадоў незалежна ад займаемай пасады, якія павінны падрыхтаваць матэрыял (эсе, аповяд, нарыс і г.д.) для публікацыі (да 15 снежня бягучага года) у друкаваных сродках масавай інфармацыі (раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах) пра творчага работніка (работнікаў) клубных устаноў (матэрыял можа змяшчаць інфармацыю як пра сучаснага работніка, так і пра ветэранаў працы, сямейныя дынастыі).

Па пытаннях арганізацыі і правядзення дадзенага конкурсу можна звяртацца па тэлефонах: 8 (0212) 26 29 28, 8 (0212) 26 29 20.

Андрэй Струнчанка,
намеснік дырэктара
Віцебскага АМЦНТ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *